Зацвердзілі новыя генпланы Смалявічаў, Фаніпаля і Рудзенска
Лукашэнка падпісаў указ аб зацвярджэнні новых рэдакцый генеральных планаў Смалявічаў, Фаніпаля і Рудзенска. Гэтыя тры гарады лічацца гарадамі-спадарожнікамі Мінска.
22.05.2023 / 19:18
Смалявічы. Фота: mlyn.by
У дакументах вызначаныя стратэгіі тэрытарыяльнага развіцця гарадоў-спадарожнікаў да 2035 года.
«У іх закладзеныя падыходы па рацыянальным выкарыстанні і ўладкаванні тэрыторый з улікам рэсурсных магчымасцяў гарадоў-спадарожнікаў, планаваных параметраў іх сацыяльна-эканамічнага развіцця ва ўвязцы з Мінскам, наяўных і прадугледжаных у будучыні экалагічных абмежаванняў», — расказалі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Усе прадугледжаныя генеральнымі планамі мерапрыемствы, як сцвярджаецца, арыентаваныя на «прырост колькасці насельніцтва гарадоў-спадарожнікаў і арганізацыю на іх тэрыторыі камфортнага асяроддзя жыццядзейнасці людзей».
Чытайце таксама:
У Магілёве могуць уключыць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў амаль сотню будынкаў