У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ
Сёння каля паловы на 11-ю раніцы на адной з малочнатаварных фермаў Калінкавіцкага раёна работнікі знайшлі ў ёмістасці з малаком цела свайго калегі 1969 года нараджэння, паведамляе Таварыства ратавання на водах Гомельскай вобласці.
22.05.2023 / 16:27
Фота ілюстрацыйнае
Прычына гібелі, як і яе абставіны, удакладняюцца. Следчы камітэт праводзіць праверку. Разглядаецца версія ўтаплення з-за невыканання правілаў бяспекі.
Чытайце таксама:
Службовы аўтамабіль ДАІ трапіў у ДТЗ у Івацэвіцкім раёне
У Бабруйскім раёне жанчыну загрыз сабака алабай
У Бабруйску 12-гадовы хлопчык атрымаў апёкі пры гатаванні ежы