ЕС хоча накласці санкцыі на больш за 90 кампаній з усяго свету, якія дапамагаюць Расіі
У адзінаццаты пакет санкцый, які цяпер распрацоўваюць краіны Еўрасаюза, будзе ўключана больш за 90 кампаній з усяго свету, якія дапамагаюць Расіі абыходзіць санкцыйныя абмежаванні. Пра гэта старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен расказала нямецкаму выданню ZDF.
20.05.2023 / 23:02
Урсула фон дэр Ляен. Фота: Virginia Mayo / AP Photo
«У нас ёсць дакладныя доказы таго, што яны парушаюць санкцыі, то-бок пастаўляюць санкцыйныя тавары ў Расію з Еўрасаюза ў абыход праз трэція краіны, — сказала старшыня Еўракамісіі. — Сярод гэтых больш чым 90 кампаній каля васьмі знаходзіцца ў Кітаі».
Кампаніі, зарэгістраваныя ў Кітаі, існуюць часткова на паперы і маюць уласнікаў іншай нацыянальнасці, адзначыла фон дэр Ляен, таму Еўрасаюз мае намер дзейнічаць і супраць іх.
Чытайце таксама:
Краіны G7 рыхтуюцца да новых санкцый супраць Расіі — Белы дом
Кіраўніца Еўракамісіі выступіла супраць раўнапраўных перамоў Расіі і Украіны