Паказалі затрыманага айцішніка, які нібыта вяртаўся з Польшчы ў Беларусь

У адным з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-канале паказалі відэа з мужчынам, які сцвярджае, што працуе ў польскай IT-кампаніі і ў 2022 годзе пісаў каментары ў тэлеграм-каналах, піша Reform.by.

19.05.2023 / 19:52

Фота ілюстрацыйнае

Паводле каментарыя сілавікоў, мужчыну затрымалі адразу па перасячэнні ім памежнага перахода «пасля двухгадовага туляння» па Еўропе. Мяркуючы па відэа, яго выцягнулі з машыны таксі.

Паведамляецца, што супраць яго распачата тры крымінальныя справы. Сілавікі пагражаюць, што лёс ягонай кватэры і аўтамабіля, якія чалавек хацеў нібыта перааформіць, «вырашыць суд».

Чытайце таксама:

20-гадовую спартсменку будуць судзіць па «народным» артыкуле

У Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку

У Гомелі працягваюцца затрыманні па «справе Зельцэра»

Nashaniva.com