Паездка Зяленскага на саміт Лігі арабскіх дзяржаў — важная падзея. І вось чаму

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння прызямліўся ў нечаканым месцы — у Саудаўскай Аравіі, дзе праходзіць саміт Лігі арабскіх дзяржаў. І гэта надзвычай важная навіна, лічаць аналітыкі.

19.05.2023 / 17:59

Ізраільскі вайсковы эксперт Ігаль Левін, які сам паходзіць з Украіны і прафесійна аналізуе ход вайны з Расіяй, падкрэслівае, што Уладзімір Зяленскі стаў першым лідарам яўрэйскага паходжання, якога запрасілі на арабскі саміт. 

Эксперт упэўнены, што гэта «вельмі крутая і важная падзея», і прыводзіць чатыры аргументы на карысць гэтай думкі. 

Па-першае, запрашэнне Зяленскага на саміт як ганаровага госця — гэта знак прызнання арабскім светам Украіны як незалежнай і суверэннай дзяржавы, а не нечай марыянеткі.

Па-другое, Украіна да поўнамаштабнага ўварвання Расіі прадавала арабам зброю, і тыя зацікаўленыя, каб так было і надалей.

Па-трэцяе, гэта азначае, што арабы-мусульмане прызнаюць права ўкраінцаў у іх вайне супраць акупантаў. 

Урэшце, Зяленскі, едучы на гэты форум, паказвае ўсяму свету, што Украіна сама вырашае, дзе ёй быць, дзе выступаць і што казаць.

І што яе лідар адкрыты для ўсіх ды гатовы ехаць куды заўгодна ва ўсім свеце. У адрозненне ад Пуціна.

Чытайце таксама:

Арабскі свет больш не падтрымлівае дзеянні Расіі

Nashaniva.com