У сістэму перакладаў Еўракамісіі афіцыйна ўнеслі ўкраінскую мову
Пра афіцыйнае ўнясенне ўкраінскай мовы ў сістэму перакладаў Еўракамісіі eTranslation паведаміла Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны.
19.05.2023 / 16:12
eTranslation — гэта бясплатны анлайн-інструмент для перакладу тэкстаў і афіцыйных дакументаў на 24 мовы ЕС. Як адзначае ведамства, дзякуючы прынятаму рашэнню, украінцы змогуць перакладаць заканадаўчыя акты ЕС з англійскай мовы на ўкраінскую. Адпаведна, хутчэй іх аналізаваць і імплементаваць.
Таксама і ўкраінскае заканадаўства зараз можа быць перакладзена на мовы краін Еўрасаюза.
«Для Украіны гэта важны стратэгічны крок, які будзе спрыяць перамовам па сяброўстве ў Еўрасаюзе. Усе афіцыйныя мовы ЕС ужо ў eTranslation, цяпер і ўкраінская сярод іх», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага міністэрства.
Чытайце таксама: