У Гомелі працягваюцца затрыманні па «справе Зельцэра»

У тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў, апублікавана серыя новых затрыманняў у Гомелі, якія адбыліся з 6 па 11 мая.

19.05.2023 / 15:48

Сярод затрыманых аказалася Жанна Волкава, па якую міліцыя прыйшла проста ў школу. Гамяльчанка паведаміла, што была затрыманая за каментар пад артыкулам пра забойства супрацоўніка КДБ, піша мясцовае выданне «Флагшток».

Цяпер маці дваіх непаўналетніх дзяцей знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы».

Праз крымінальны пераслед, звязаны са «справай Зельцэра», прайшло некалькі дзясяткаў чалавек, якія атрымалі розныя тэрміны зняволення.

Nashaniva.com