У Індыі паліцыянтам прапанавалі схуднець альбо звольніцца
Кіраўніцтва паліцыі індыйскага штата Асам вырашыла правесці «прафесійную рэгістрацыю індэкса масы цела (ІМЦ) паліцэйскіх». Рэгістрацыя ІМЦ пройдзе ў сярэдзіне жніўня. Тым, хто не паспее прывесці свой індэкс да нормы, дадуць магчымасць паўторнага праходжання замераў яшчэ праз тры месяцы.
18.05.2023 / 20:15
Калі за адведзены тэрмін гэтыя супрацоўнікі не паспеюць скінуць вагу, ім прапануюць добраахвотны сыход на пенсію. Выключэнне складуць тыя, у каго ёсць медычныя супрацьпаказанні.
Па папярэдніх ацэнках, каля 300 паліцэйскіх выйдуць на пенсію праз лішнюю вагу.
Чытайце таксама:
Індыйца, які спраўляў патрэбу на рэйках, забіла каровай
У Індыі паставілі сусветны рэкорд масавых танцаў з бубнамі
Індыйскі мільярдэр абагнаў уладальніка Amazon і стаў другім найбагацейшым чалавекам у свеце