Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага пасля 2 месяцаў у ШІЗА адправілі ў ПКТ
У лістападзе Дзмітрыю прысудзілі 5 гадоў калоніі. Паколькі раней Дубоўскага ўжо асудзілі да 18 гадоў калоніі, канчаткова яму прызначылі 20 гадоў зняволення.
18.05.2023 / 12:09
Дзмітрый Дубоўскі ў судзе 15 лістапада. Кадр з відэа праўладных тэлеграм-каналаў
Дзмітрыя абвінавачвалі паводле падзей у Мінску і Салігорску ў 2009 і 2010 гадах. 25 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі №3, піша «Вясна».
Родным палітвязня днямі дайшоў ліст ад яго. Ён паведаміў, што амаль 2 месяцы яго ўтрымлівалі ў ШІЗА, а з 3 траўня яго на тры месяцы змясцілі ў ПКТ. За ўвесь час у зняволенні ён адбыў 110 сутак у штрафным ізалятары.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі.
Чытайце таксама:
Асуджанага да 18 гадоў калоніі палітвязня судзяць зноў: гэтым разам — за падзеі 10-гадовай даўніны
Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы
Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага з 10 сакавіка няма ніякіх навін