«Збожжавая ўгода» будзе працягнута
Збожжавая ўгода будзе працягнута. Расія «пакуль згодная застацца ў пагадненні». Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg.
17.05.2023 / 14:27
Пагадненне будзе дазваляць экспартаваць Украіне ўраджай з ключавых партоў праз Чорнае мора.
Раней 17 мая, адказваючы на пытанне пра лёс «збожжавай угоды», Крэмль паведаміў, што пакуль «якія-небудзь гіпатэтычныя развагі» недарэчныя. Прадстаўнік прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што трэба «проста дачакацца», калі будзе абвешчана якое-небудзь рашэнне.
Апошні раз пра перамовы па збожжавай угодзе паведамлялася на мінулым тыдні.
Чытайце таксама:
Еўракамісія выступіла супраць забароны на імпарт украінскага збожжа ў Польшчу і Венгрыю