ЗРК Patriot немагчыма знішчыць адным ударам, нават «Кінжалам» — УСУ
Спікер Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат заявіў, што зенітна-ракетны комплекс Patriot немагчыма знішчыць адным ударам, нават «Кінжалам».
17.05.2023 / 11:58
«Вынік супрацьпаветранага бою можа быць розны. Але ўчора мы ўвогуле сказалі: «Без каментароў». Не каментуем хлуса Канашэнкава, які ўжо восем разоў запар знішчыў увесь склад нашай авіяцыі. Калі б у нас было столькі самалётаў, колькі яны «знішчылі», напэўна, мы ўжо даўно перамаглі б.
Я хачу сказаць: не хвалюйцеся за лёс Patriot. З тэхнічнага пункту гледжання, Patriot — гэта комплекс, батарэя, дывізіён, сістэма, усе па-рознаму завуць і ніхто не можа зразумець, з чаго ён складаецца», — сказаў Ігнат у эфіры тэлемарафону.
Ён дадаў, што ёсць радар і да васьмі пускавых установак, кожная з якіх складаецца з чатырох транспартна-пускавых кантэйнераў, якія размешчаныя на адлегласці. Яны забяспечваюць пускі ракет.
«Знішчыць сістэму нейкім «Кінжалам» немагчыма. Таму ўсё, што там яны распавядаюць, хай застанецца ў архіве іх прапаганды», — сказаў Юрый Ігнат.
Чытайце таксама:
Падчас начнога абстрэлу Кіева комплекс Patriot сапраўды пашкоджаны — заходнія СМІ
Мінабароны Расіі заявіла, што Patriot не мог збіць ракету «Кінжал» над Кіевам