У Мінску сталі будаваць платныя велапаркоўкі. Як яны выглядаюць?

Адна з такіх закрытых велапарковак зроблена на дваровай тэрыторыі на вуліцы Каменнагорскай, 62.

17.05.2023 / 09:38

У Мінску сталі будаваць платныя велапаркоўкі. Фота: «Мінск-Навіны»

Тут могуць змясціцца пад аховай 40 ровараў альбо сродкаў персанальнай мабільнасці. Паслуга захоўвання адной адзінкі на працягу месяца абыходзіцца карыстальніку ў 12 рублёў, пішуць «Мінск-Навіны».

Займаецца будаўніцтвам прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі». Зазначаецца, што захаванасць маёмасці забяспечана. Звонку і ўнутры ўстаноўлена відэаназіранне. Да таго ж тэхніка застрахаваная дзяржаўным аб'яднаннем на выпадак якіх-небудзь непрадбачаных сітуацый.

Пасля заключэння дагавора ставіцца мабільны дадатак на тэлефон, з дапамогай якога ў будучыні можна самастойна, без наведвання офіса, аплачваць паслугу захоўвання.

Цяпер абсталявана 54 велапаркоўкі, дзе можа захоўвацца 1 643 ровары. На сённяшні дзень занята 1 082 месцы.

Чытайце таксама:

Паркоўкі каля садкоў і бальніц у Мінску стануць бясплатнымі. На пэўны прамежак часу

«Ветразь», «караблікі» і нават Зыбіцкая. Якія офісы прадаюцца ў Мінску

У парках абмяжуюць хуткасць электрасамакатаў

Nashaniva.com