Макрон абвясціў пра стварэнне «рэестра шкоды» ад расійскай агрэсіі

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон на саміце Рады Еўропы ў Рэйк'явіку абвясціў аб стварэнні Міжнароднага «рэестра шкоды», нанесенай Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

17.05.2023 / 09:26

Разбураны гандлёвы цэнтр у Мікалаеве. Украінцы спадзяюцца, што расіяне кампенсуюць усю нанесеную шкоду. Фота: «Суспільне»

У рэестр будуць уносіць інфармацыю пра шкоду і патрабаванні аб кампенсацыі. Спіс будзе даступны фізічным і юрыдычным асобам, а таксама ўкраінскім уладам.

У Міністэрстве юстыцыі Украіны раней тлумачылі, што рэестр стане неад'емным складнікам механізму кампенсацыі ўрону, прычыненага агрэсіяй РФ на тэрыторыі Украіны.

Макрон заклікаў усе дзяржавы актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы рэестра.

Ён таксама заклікаў Раду Еўропы дапамагчы ў стварэнні ста псіхалагічных цэнтраў дапамогі ахвярам расійскай агрэсіі.

Nashaniva.com