Вядучы Яўген Перлін ажаніўся

Цырымонія прайшла ў Італіі, каля возера Кома.

16.05.2023 / 18:14

Вяселле Яўгена Перліна. Фота: сторыз у інстаграме Яўгена 

Навіной пра гэта Яўген падзяліўся ў сацсетках.

33-гадовы Яўген Перлін — у мінулым тэлевядучы, цяпер вядзе мерапрыемствы ў розных краінах.

Абранніца — Аліна Лявонава, фларыстка з Мінска.

Вяселле Яўгена Перліна. Фота: сторыз у інстаграме Яўгена 

«Рукі трэсліся ва ўсіх, нават у рэбе», — пажартаваў у сторыз Яўген, які на вяселлі быў у кіпе — традыцыйным мужчынскім яўрэйскім уборы

Маладыя абмяняліся клятвамі ў маляўнічых дэкарацыях. На нявесце была вытанчаная сукенка з аб'ёмнымі рукавамі. Пінжак Перліна ўпрыгожыла пышная кветка.

Nashaniva.com