Мінчук ударыў пінчука па галаве кальянам
Інцыдэнт адбыўся ў адной з пінскіх устаноў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
16.05.2023 / 16:20
Скрыншот з відэа
Высветлілася, што напярэдадні ноччу беспрацоўны 46-гадовы мінчук адпачываў у адной з устаноў Пінска, дзе ўжываў алкагольныя напоі. А пасля, праходзячы каля 23-гадовага пінчука, мужчына нанёс яму ўдар кальянам па галаве.
Мужчыну затрымалі на месцы здарэння. Свой учынак растлумачыць рацыянальна ён не змог, ківаючы на алкагольнае ап'яненне.
Чытайце таксама:
У Наваполацку мужчына страляў з пнеўматыкі па дзецях
62-гадовы мінчук пасварыўся са знаёмай і парэзаў колы яе машыны