Беларусь атакуюць мошкі. Вядомы хімік распавёў, як ад іх ратавацца

Паўднёвыя рэгіёны краіны акупаваныя мошкамі. Асабліва дастаецца Гомельскай вобласці. Навуковец Сяргей Бесараб у сваім канале піша, як ратавацца ад машкары, якая называецца гнюсам.

16.05.2023 / 15:40

Бесараб запэўнівае, што найлепшы варыянт — зрабіць сетку Паўлоўскага.

Сетку (шырыня — 50 см, даўжыня — 75 см, вочкі 1 -1,5 см) з дапамогай тасьмы прымацоўваюць да галаўнога ўбору такім чынам, каб яна пакрывала плечы і спіну, спераду даходзіла да броваў. Сетка павінна быць з натуральнага валакна.

Сетку Паўлоўскага можна прыдбаць гатоваю, а можна вырабіць самому. Фота з сайта market.yandex.ru

Рэпеленты, якімі прамочаная сетка, пры выпарэнні ствараюць вакол чалавека ахоўную вобласць, адпужваючы гнюс.

Распрацоўшык сеткі — энтамолаг Яўген Паўлоўскі — выкарыстоўваў для прамочвання сеткі такія натуральныя склады:

Склад для шмаравання сеткі:

Бесараб таксама дадае, што сетку можна проста нацерці дзягцярным мылам (або прамачыць растворам гэтага мыла).

Чытайце таксама:

«Часам незаменна, але…» Бесараб адказаў на крытыку наконт апраменьвання прадуктаў радыяцыяй

Што трэба ведаць пра цюльпаны, каб імі не нашкодзіць сабе

Nashaniva.com