У Наваполацку маці зарэзала дачку

Як паведамляе «SB.BY Беларусь сегодня» ў тэлеграм-канале, падчас распіцця дома алкаголю жанчыны пасварыліся і 53-гадовая маці нанесла дачцэ ўдар нажом.

16.05.2023 / 10:56

Калі 29-гадовая дачка закрычала ад болю і ўпала на крэсла, маці сышла на вуліцу. Вярнуўшыся, знайшла ўжо мёртвую дачку і патэлефанавала ў хуткую дапамогу. Калі адбылося здарэнне, не паведамляецца.

Як піша выданне, падазраваная раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад аліментаў на ўтрыманне дзяцей.

Nashaniva.com