На мінскім рынку з'явіліся першыя столінскія агуркі. Пачым прадаюць?

На мінскім Заходнім рынку ўжо прадаюць пінскія і столінскія агуркі.

14.05.2023 / 16:01

Фота: Tochka.by

Цэны з Заходняга рынку прыводзіць Tochka.by.

Кошт фермерскіх агуркоў там пакуль вышэйшы, чым магазінных.

На рынку агуркі з Пінска і Століна прадаюць па 6—7 рублёў за кіло.

На пытанне, калі чакаць зніжэння цаны, адзін з прадаўцоў, ён жа фермер, адказвае так:

«Тут не адгадаеш. Бачыце, май халаднаваты, а значыць і рост агуркоў павольны. Часам цэннік падае ўжо ў чэрвені, а часам толькі ў ліпені. Але ў любым выпадку цана агуркоў будзе падаць, а на колькі — раз на раз не прыходзіцца».

Разам з тым на Камароўцы можна знайсці агуркі за 2,5 рубля, якія пазначаны як беларускія, піша «Анлайнер». Але і від у іх іншы. У сярэднім кіло агуркоў там каштуе 4,5 рубля.

Агуркі на Камароўцы. Фота: «Анлайнер»

Nashaniva.com