Сёння прайшоў цэнтралізаваны экзамен па мовах
53 тысячы адзінаццацікласнікаў здавалі экзамен у 144 пунктах па ўсёй краіне.
14.05.2023 / 14:39
У Беларусі сёння прайшоў цэнтралізаваны экзамен, выпускнікі здаюць яго па адной з дзяржаўных моў на выбар — беларускай або рускай.
Усяго цэнтралізаваных экзаменаў — два. Асноўны дзень ЦЭ па беларускай мове і рускай мове — 14 мая, а экзамен па прадмеце на выбар пройдзе 21 мая.
Для тых, хто не змог узяць удзел у цэнтралізаваным экзамене па ўважлівай прычыне ва ўстаноўленыя даты, вызначаныя рэзервовыя дні. Рэзервовым днём для беларускай і рускай моў будзе 23 мая, для прадмета па выбары — 25 мая. Хто ж не зможа і ў тыя дні, то ён будзе мець магчымасць здаць экзамены ў ліпені падчас рэзервовых дзён цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама 21 жніўня (беларуская мова, руская мова) і 23 жніўня (прадмет па выбары).