Зяленскі прыбыў у Рым, дзе сустрэнецца ў тым ліку з Папам Рымскім

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў суботу прыбыў у Рым, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Італіі, а таксама з Папам Рымскім.

13.05.2023 / 11:40

«Рым. Сустрэчы з прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлай, прэм'ер-міністрам Джорджай Мелоні і Папам Рымскім Францішкам. Важны візіт для перамогі Украіны», — абвяшчае зроблены раніцай у суботу запіс у афіцыйным тэлеграм-канале Зяленскага.

Nashaniva.com