Офіс «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску прадалі расіяніну

Офіс кампаніі «Трайпл» бізнэсоўца Юрыя Чыжа на сталічнай вуліцы Ракаўскай 12 мая прадалі на аўкцыёне, паведамляецца на сайце «Белрэалізацыі». Цяпер гэты будынак належыць кампаніі расіяніна Аляксея Крумілава.

12.05.2023 / 16:57

Фота: beltorgi.by

Офіснае памяшканне ў гістарычным доме ў цэнтры Мінска прадалі за 4,39 млн рублёў. Пачыналіся таргі з 3,637 млн рублёў. Пакупніком стала кампанія «ПрафЛегалСэрвіс», зарэгістраваная 16 сакавіка гэтага года. Яна належыць грамадзяніну Расіі Аляксею Крумілаву.

Сёлета памяшканне спрабавалі прадаць двойчы — 5 студзеня і 15 лютага, але безвынікова. На лютаўскім аўкцыёне пачатковы кошт быў 4,676 млн рублёў.

Аб'ект знаходзіцца па адрасе вул. Ракаўская, 19а. У склад лота ўваходзілі офіснае памяшканне плошчай 1347 кв. м, два невялікія склады і падземны гараж-стаянка плошчай 392 «квадраты». Уся гэтая маёмасць была ў закладзе ў Банка ВТБ.

Чытайце таксама:

Чыж: Пакуль я сядзеў, сям’я скарысталася сітуацыяй і завалодала бізнэсам

Фітнэс-цэнтр «Трайпла» ў Мінску купіў уладальнік фармацэўтычнага бізнэсу

Юрыю Чыжу далі тры з паловай гады пазбаўлення волі. Але не пасадзілі

Nashaniva.com