Ала Пугачова зноў пакінула Расію
Спявачка Ала Пугачова зноў пакінула Расію, паведаміла яе прадстаўнік, піша тэлеграм-канал Brief.
12.05.2023 / 11:27
Пугачова з'ехала з Расіі ў верасні мінулага года пасля таго, як яе сталі правяраць наконт дыскрэдытацыі арміі і пачалі цкаваць яе мужа Максіма Галкіна, якога ўнеслі ў спіс замежных агентаў. Пугачова заступілася за Галкіна, прапанавала яе таксама ўнесці ў спіс агентаў і наогул пракаментавала расійскую сітуацыю словамі: «Былі халопамі, сталі рабамі».
На мінулым тыдні яна прыехала ў Расію і прыйшла на пахаванне вядомага мадэльера Валянціна Юдашкіна, які быў яе сябрам.