Зяленскі не звяртаўся з просьбай выступіць перад фіналам Еўрабачання — Офіс прэзідэнта
Офіс прэзідэнта Украіны абвергнуў ранейшую інфармацыю ў СМІ, што Зяленскі звяртаўся да арганізатараў Еўрабачання з просьбай выступіць з прамовай, а яму было ў гэтым адмоўлена.
12.05.2023 / 11:07
Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
«Інфармацыя The Times не адпавядае рэчаіснасці. Офіс прэзідэнта Украіны не звяртаўся да арганізатараў песеннага конкурсу Еўрабачанне з прапановай анлайн-выступу Уладзіміра Зяленскага падчас фіналу або на любым іншым этапе конкурсу», — напісаў у фэйсбуку прэс-сакратар Зяленскага Сяргей Нікіфараў.