Прыгожын запрасіў Шайгу ў Бахмут

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын запрасіў міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу ў Бахмут. Ён прапанаваў міністру абароны «самастойна ацаніць сітуацыю, якая склалася».

12.05.2023 / 10:17

Яўген Прыгожын. Скрыншот відэа

Кіраўнік ПВК публічна звяртаўся да Шайгу яшчэ з пачатку мая і абяцаў вывесці свае падраздзяленні з Бахмута на фоне недахопу боепрыпасаў. Пасля гэтага сам Прыгожын і тэлеграм-каналы, звязаныя з «Вагнерам», абвінавацілі расійскія падраздзяленні ў здачы ўкраінскім сілам флангавых пазіцый «практычна без бою», нагадвае «База».

Мінабароны РФ пасля чутак аб распачатым контрнаступе УСУ паведамляла, што «штурмавымі атрадамі працягваецца вызваленне заходняй часткі Арцёмаўска (так расіяне называюць Бахмут — НН)».

Чытайце таксама:

УСУ прасунуліся на бахмуцкім кірунку, у горадзе не страчана ніводнай пазіцыі — Маляр

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Прыгожын двухсэнсоўна выказаўся пра «шчаслівага дзеда», які можа аказацца «скончаным мудаком». Журналісты высветлілі, як у Крамлі паставіліся да заявы

Nashaniva.com