Літва пастрожыць правілы ўвозу наяўных грошай з Беларусі і Расіі

З наступнага года павялічацца штрафы за недакладна задэклараваныя наяўныя грошы, якія ўвозяцца ў Літву, іх можна будзе канфіскаваць. Парадак стаў больш строгім у сувязі з павелічэннем грашовага патоку, які перавозіцца праз мяжу з Расіяй і Беларуссю, піша LRT.

12.05.2023 / 09:15

У аўторак Сейм прыняў такія папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і закону аб падатковым адміністраванні.

Штрафы за першае правапарушэнне складуць ад 390 еўра да 1200 еўра, за паўторнае — ад 1 еўра да 3900 еўра. Таксама грошы могуць канфіскаваць.

Міністр фінансаў Гінтарэ Скайсце некалькі тыдняў таму, калі агучвала папраўкі Сейму, патлумачыла, што парадак становіцца больш строгім, бо значна павялічыўся паток грашовых сродкаў, якія вывозяцца праз мяжу з Расіяй і Беларуссю, як мяркуецца, з захопленых тэрыторый Украіны.

Nashaniva.com