Венгрыя дамагаецца, каб у санкцыйны спіс не патрапіў кіраўнік Беларускай чыгункі
Венгрыя дамагаецца, каб з будучага пакета санкцый Еўрасаюза прыбралі трох чалавек, у тым ліку кіраўніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава, паведамляе «Радыё Свабода» на падставе сведчання сваіх крыніц у Бруселі.
11.05.2023 / 22:28
Аляксандр Лукашэнка з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам падчас візіту апошняга ў Мінск у чэрвені 2020 года
Акрамя таго, венгерскія ўлады хацелі б, каб у спісе падсанкцыйных асоб не было кіраўніка Татарстана Рустама Мініханава і намесніцы міністра абароны Расіі Таццяны Шаўцовай.
Раней менавіта Венгрыя адзіная з Еўрасаюза не падтрымала агучаны сёння даклад АБСЕ аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.
У лютым і красавіку гэтага года кіраўнікі МЗС Венгрыі і Беларусі Петэр Сіярта і Сяргей Алейнік абмяняліся візітамі. Гэта адзіныя міжнародныя кантакты такога ўзроўню пасля 2020 года, здзейсненыя беларускім рэжымам з краінай Еўрасаюза.
Чытайце таксама:
Венгрыя лабіруе інтарэсы Беларусі ў ЕС — пасол Беларусі ў Венгрыі
Алейнік заявіў у Венгрыі, што лічыць вінаватымі ў вайне «ЗША і іх сатэлітаў»