На мяжы з Украінай ставяць апавяшчальныя сірэны

Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях закупляе паслугі па мадэрнізацыі аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва прыгранічных раёнаў Гомельскай вобласці, паведаміла выданне «Флагшток».

11.05.2023 / 20:50

З тэхнічнага апісання закупкі вынікае, што наладзяць запуск сірэн у раёнах Гомельскай вобласці каля мяжы з Украінай. Праект закранае 52 населеныя пункты ў 8 раёнах вобласці, пераважна ў сельскай мясцовасці. Размяшчаць сірэны плануецца на будынках сельсаветаў, дзіцячых садкоў, школ і праўленняў калгасаў.

Агульны кошт работ паводле каштарысу складае 433,8 тыс. рублёў. Сродкі будуць выдзеленыя з абласнога бюджэту. Запусціць сістэму хочуць да снежня 2023 года.

Найбольшую колькасць сістэм апавяшчэння плануецца размясціць у Гомельскім, Добрушскім, Брагінскім, Лоеўскім, Нараўлянскім і Ельскім раёнах. Менавіта гэтыя раёны на пачатку 2022 года сталі плацдармам расійскіх войскаў для нападу на Украіну.

Чытайце таксама:

Мінабароны пачало новыя зборы з ваенаабавязанымі. У тым ліку ў Мінску

Мінабароны прызвала запаснікоў на зборы ў брыгаду спецаперацый

У тых, хто выязджае за мяжу без візы, пачалі патрабаваць паказваць ДНЖ. Што вядома

Nashaniva.com