На беларускіх метэастанцыях шэсць начэй запар фіксаваліся тэмпературныя рэкорды
Тэлеграм-канал «Позірк» правёў аналіз звестак Белгідрамета і заўважыў, што дзе-нідзе па Беларусі гэтымі днямі абнавіліся рэкорды холаду для гэтага часу, прытым некаторыя раней трымаліся дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі.
11.05.2023 / 20:23
У Васілевічах Гомельскай вобласці пабіты рэкорд холаду, зафіксаваны 123 гады таму (-1,4 супраць -1,1 градуса 11 мая 1900 года).
У Жыткавічах абноўлены рэкорд холаду, зарэгістраваны ў 1974 годзе (-1,7 супраць -1,1).
Пабіты рэкорд і ў Бабруйску, праўда, не такі даўні — 1,4 градуса ніжэй за нуль (-1,2 у 2017 годзе).
У той жа час абсалютны антырэкорд для ўсёй тэрыторыі краіны выстаяў (-4,5 градуса 11 мая 2017 года ў Верхнядзвінску).
Чытайце таксама:
Складана паверыць, але факт. Красавік у Беларусі быў цяплейшы, чым звычайна
У краінах Паўднёва-Усходняй Азіі зафіксаваная рэкордная спёка. У В'етнаме больш за 44°C
У ноч на 9 мая таксама чакаюцца замаразкі. Але неўзабаве стане цяплець