Мінабароны Расіі заявіла, што Patriot не мог збіць ракету «Кінжал» над Кіевам
Як заявіла «высокапастаўленая крыніца» ТАСС у Міністэрстве абароны Расіі, амерыканскі ЗРК, маўляў, не здольны перахопліваць цэлі, якія ляцяць на хуткасці, з якой ляціць расійская ракета.
11.05.2023 / 17:26
Сцвярджаецца, што хуткасць палёту «Кінжала» нібыта перавышае гранічныя рэжымы пастаўленых Кіеву сродкаў СПА, а на канчатковым участку палёту ракета здзяйсняе манеўр і практычна вертыкальна заходзіць на цэль. Гэтыя фактары нібыта выключаюць магчымасць перахопу.
Раней нямецкае выданне BILD паказала на відэа абломкі збітай расійскай ракеты. Факт яе збіцця ўкраінскімі вайскоўцамі з амерыканскага ЗРК пацвердзілі ў Пентагоне.
Чытайце таксама:
Сакратар РНБА Украіны распавёў пра шок расіян ад страты «Кінжала»
Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША