Мінабароны пачало новыя зборы з ваенаабавязанымі. У тым ліку ў Мінску

Зборы праводзяцца з 11 мая па 2 чэрвеня ў Гомелі, Мазырскім раёне і Ленінскім раёне Мінска з ваеннаабавязанымі. Мэта — камплектаванне органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, паведамляе Мінабароны ў тэлеграм-канале.

11.05.2023 / 09:12

Ілюстрацыйнае фота Алега Някалы, агенцтва «Ваяр»

Адзначаецца, што падчас збораў службовымі асобамі выканаўчых камітэтаў і адміністрацыі будзе адпрацаваны комплекс мерапрыемстваў, звязаных з фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў і падрыхтоўкай іх да выканання задач тэрытарыяльнай абароны.

На завяршальным этапе збораў ваеннаабавязаныя возьмуць удзел у камандна-штабных вучэннях пад кіраўніцтвам намеснікаў старшынь Гомельскага абласнога і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

У часе вучэнняў падраздзяленням тэрытарыяльных войскаў трэба будзе ахоўваць аб'екты жыццезабеспячэння, сачыць за грамадскім парадкам на вуліцах гарадоў сумесна з асабовым складам органаў унутраных спраў.

Чытайце таксама:

«Пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны». Мінабароны адказала на скаргі, што мужчын з Брэстчыны забіралі на зборы, не даўшы сабрацца

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіралі на зборы

«Слабыя патугі асобных экстрэмістаў». Хрэнін анансаваў далейшыя праверкі боегатоўнасці

Nashaniva.com