Асабісты ахоўнік Лукашэнкі быў на парадзе з расійскай георгіеўскай стужкай, а не з яблыневым цветам

На парадзе на Краснай плошчы Аляксандр Лукашэнка не пачапіў георгіеўскай стужкі. Ён з’явіўся з чырвона-зялёнай разеткай. Але ягоны асабісты ахоўнік зрабіў іншы выбар.

10.05.2023 / 12:15

Аляксандр Лукашэнка на Краснай плошчы 9 мая. На заднім плане — яго асабісты ахоўнік Аляксей Ляшкевіч з расійскай георгіеўскай стужкай

Начальнік асабістай аховы Аляксандра Лукашэнкі Аляксей Ляшкевіч, які неадступна суправаджае свайго шэфа ўсюды, быў на парадзе ў Маскве з георгіеўскай стужкай.

Гэтая стужка стала сімвалам новага расійскага імперыялізму, і таму яе забаранілі ў многіх краінах Еўрапейскага саюза і былога СССР. У Беларусі стаўленне да яе было амбівалентнае. Улады краіны ад пачатку 2010-х, калі Масква пачала прасоўваць яе ў якасці сімвала на замену савецкаму чырвонаму сцягу, не перашкаджалі яе выкарыстанню, але і не навязвалі зверху. Пік яе папулярнасці прыпаў на 2014 год, калі Расія захапіла ўкраінскія Крым і ўсход Данбаса. Беларускія ўлады тады распрацавалі свой аналаг сімвала: яблыневы цвет на аснове ў колерах дзяржаўнага сцяга.

9 мая ў Маскве прэзідэнты Узбекістана і Кыргызстана, як і Аляксандр Лукашэнка, надзелі разеткі ў нацыянальных колерах, прэзідэнты Казахстана, Туркменістана і прэм'ер Арменіі абышліся без разетак. Толькі прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон надзеў на парад так званую георгіеўскую стужку.

Чытайце таксама:

Аляксандр Лукашэнка не прайшоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля 300 метраў пешкі ў Аляксандраўскі сад

«Калі не маеш двайніка і прыходзіцца асабіста ўдзельнічаць ва ўсім гэтым». Як інтэрнэт адрэагаваў на стан здароўя Лукашэнкі

Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання

Nashaniva.com