Ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў. Застаўся толькі адзін раён

Наведваць лясы бесперашкодна можна толькі ў Браслаўскім раёне.

10.05.2023 / 09:32

Абмежаванне — гэта значыць, што наведваць лясы можна, але заязджаць на машыне і разводзіць вогнішча нельга.

Адразу сем узгаранняў адбылося ў лясным фондзе Мінлясгаса 9 мая, паведамляе міністэрства.

Неасцярожнае абыходжанне з агнём, выкліканае славутым «чалавечым фактарам», па-ранейшаму асноўная прычына ўзнікнення пажараў, падкрэслівае Мінлясгас.

У святочны дзень узгаранні былі зафіксаваныя ў Целяханскім, Драгічынскім, Мінскім (двойчы), Старадарожскім, Чэрвеньскім і Лоеўскім лясгасах. Яны хутка былі патушаныя.

Nashaniva.com