Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання
Замест яго «па ягоным даручэнні» выступіў міністр абароны Хрэнін.
09.05.2023 / 19:25
Падобнае «даручэнне» — экстраардынарная сітуацыя для Беларусі, дзе Лукашэнка мае абсалютную ўладу. Падобна, праблемы са здароўем больш сур'ёзныя, чым можа здавацца.
На апошнім афіцыйным мерапрыемстве ў Мінску ў Лукашэнкі быў асіплы голас.
«Выступленне па даручэнні» Хрэніна яўна не ўваходзіла ў планы тэлевізійнікаў. Вось як выглядала «рыба» анлайн-трансляцыі ў ютубе. Пасля «поўную прамову» замянілі на «ўскладанне кветак з удзелам Лукашэнкі».
Так выглядала «рыба» анлайн-трансляцыі ў ютубе БТ
Сёння на парадзе ў Маскве ён выглядаў хворым, не змог прайсці 300 метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада разам з іншымі кіраўнікамі краін, і яго адвезлі электрамабілем.
Адразу пасля даволі кароткай цырымоніі ўскладання кветак Лукашэнка з’ехаў.