Лукашэнка бярэ ўдзел у Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ФОТА
Аляксандр Лукашэнка ўчора нечакана выехаў на парад у Маскву. Мерапрыемствы ў Мінску тэрмінова пераглядзелі.
09.05.2023 / 10:33
Лукашэнка на Краснай плошчы. Кадр з відэа
Акрамя Лукашэнкі, у Маскву прыехалі кіраўнікі Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Туркменістана і Арменіі.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што Лукашэнка не пачапіў «георгіеўскую стужку», як гэта зрабіў Пуцін ці прэзідэнт Таджыкістана Рахмон. Замест яе ён прымацаваў стужку ў колерах дзяржаўнага сцяга Беларусі. Так жа зрабілі прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. Прэзідэнт Казахстана Такаеў і прэм'ер Арменіі Пашынян не пачапілі ніякіх стужак.
Скрын: reform.by
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў
У сваёй прамове на Краснай плошчы Пуцін выступіў з традыцыйнай рыторыкай. Ён назваў кіеўскі рэжым злачынным. Украінскі народ, паводле яго, стаў закладнікам дзяржаўнага перавароту і планаў Захаду. У гэтым Пуцін бачыць прычыну цяперашняй катастрофы ва Украіне. Мэта праціўнікаў Расіі, мяркуе Пуцін, — разбурыць яе.
Пахваліцца перамогамі, напрыклад, захопам Бахмута, Пуціну не ўдалося.