«Контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць». Падаляк патлумачыў, чаго чакаць ад украінскага контрнаступу
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць, а серыя падзей.
09.05.2023 / 08:53
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Кадр відэа
«З улікам інтэнсіўнасці і маштабу вайны, з улікам рэсурсаў, якія Расія сюды ўкладвае, у тым ліку і мабілізаванымі, — гэта шэраг мер. Гэта не пытанне аднаго тыдня або месяца. Гэта пытанне многіх падзей, таму што адно можа быць больш удалым, а іншае — менш удалым», — заявіў Падаляк.
Ён падкрэсліў, што галоўная задача контрнаступальных дзеянняў заключаецца ў тым, каб «абнуліць рэшткі маральна-валявога духу расіян».
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Чэхіі заклікаў не спяшацца з наступам і не чакаць поўнай перамогі Украіны
У ЗША пабойваюцца, што ўкраінскі контрнаступ абернецца крывавай бойняй — СМІ