Пуцін павіншаваў кіраўнікоў краін СНД з Днём Перамогі. Апроч дзвюх краін

Кіраўнік Расіі, замест прэзідэнтаў, павіншаваў народы гэтых краін.

08.05.2023 / 12:20

Уладзімір Пуцін. Фота AP

Уладзімір Пуцін накіраваў віншавальныя пасланні з нагоды 78-годдзя Перамогі лідарам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, а таксама непрызнаных у свеце Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Кіраўнікоў Грузіі і Малдовы Пуцін не віншаваў, а адправіў пасланні народам Грузіі і Малдовы.

Раней паведамлялася, што Пуцін запрасіў у Маскву на Парад Перамогі лідараў Таджыкістана і Туркменістана Эмамалі Рахмона і Сердара Бердымухамедава.

Nashaniva.com