У калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай Клімовіч
Палітзняволены блогер з Пінска памер у віцебскай калоніі № 3, паведамляе «Вясна». Яму быў 61 год.
07.05.2023 / 16:10
Мікалая Клімовіча асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынеслі, нягледзячы на тое, што ён меў інваліднасць II групы па сэрцы. Мужчыну арыштавалі ў зале суда, бо да прысуду ён быў на волі.
Суддзёй па справе быў Андрэй Бычыла, пракурорам — Ілья Гузарэвіч.
Мікалая Клімовіча нядаўна этапавалі ў калонію, дзе ён у хуткім часе і памёр. Падрабязнасці высвятляюцца.