Азаронак стаў вядучым на салаўёўскім канале

Прапагандыст вядзе там «аўтарскую перадачу».

07.05.2023 / 15:58

Скрын відэа перадачы

На канале расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва ў Rutube (на YouTube ягоныя каналы заблакавалі) цяпер новы вядучы — беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак.

«Гэта будзе праграма аб Саюзнай дзяржаве, аб Беларусі і аб тым, як мы разам пераможам нашых ворагаў», — анансаваў Азаронак.

Першым запрошаным госцем у яго эфіры стаў Вадзім Гігін.

У сваіх перадачах Азаронак звычайна абражае прыхільнікаў дэмакратычнага руху, падтрымлівае баявыя дзеянні Расіі ва Украіне і рэпрэсіі, учыненыя лукашыстамі ў Беларусі, і пяе славаслоўі Лукашэнку.

YouTube неаднаразова выдаляў каналы прапагандыста.

Азаронка ўключылі ў камісію па вяртанні. Таксама ён увайшоў у Найвышэйшы палітычны савет «Белай Русі».

Чытайце таксама:

Азаронак увайшоў у Найвышэйшы палітычны савет «Белай Русі»

Хлопца асудзілі на 2 гады калоніі за «напад на Азаронка»

Абвінавачаны ў нападзе на Азаронка расказаў пра катаванні пасля затрымання

Дудзінскі патлумачыў, чаму ён пагадзіўся на дэбаты з Азаронкам

Nashaniva.com