«Ён мяне не зразумеў». Кадыраў відавочна не задаволены перспектывай пакласці сваё войска пад Бахмутам
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвясціў, што афіцыйна папрасіў Пуціна адправіць падраздзяленні чачэнскага спецназа «Ахмат» у Бахмут замест ПВК «Вагнер».
07.05.2023 / 12:02
Кадыраў правёў нараду са сваімі сілавікамі, дзе паабяцаў хутка захапіць «невялікі ўчастак» Бахмута. Скрын відэа
«Падпісаў ліст на імя вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна з просьбай даць даручэнне перадыслакаваць падраздзяленні «Ахмат» у г. Арцёмаўск (Бахмут). Ліст ужо адпраўлены», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Кадырава, там жа прыкладзеная копія ліста.
Кадыраў апублікаваў таксама відэа нарады са сваімі сілавікамі, але толькі версію на чачэнскай.
Відэа нарады на рускай апублікаваў у сваім канале Прыгожын.
У сваёй прамове Кадыраў наракае на Прыгожына і ПВК «Вагнер», што тыя павялі сябе «няправільна». «Я думаў, ён мяне зразумее. Ён мяне не зразумеў», — гаворыць Кадыраў пра Прыгожына.
Кіраўнік Чачні сказаў, што гэты ўчастак Бахмута яны забяруць і знішчаць «шайтанаў». Але вагнераўцам прыйдзецца пачакаць, пакуль кадыраўцы даедуць і там асталююцца.
Пакуль гэтага не адбудзецца, вагнераўцы, паводле Кадырава, будуць стаяць у абароне, «хочуць яны гэтага ці не».
Кадыраў кажа, што сродкі для наступлення ў яго ёсць.
«Гэта невялікі ўчастак. Мы забяром яго», — абяцае ён.
Чытайце таксама:
Расія замяніла прыярытэт захопу Бахмута на падрыхтоўку да контрнаступу — ISW
Артылерыя УСУ знішчыла месцы захоўвання боепрыпасаў «вагнераўцаў» — Мінабароны Украіны