Прэзідэнтка Малдовы: Калі Расія нападзе, я застануся ў краіне
Мая Санду ў інтэрв'ю Financial Times заявіла пра намер Расіі аднавіць Савецкі Саюз. У сваёй заяве яна адзначыла, што расійскія вайскоўцы не спыніліся б перад мяжой Малдовы. На думку прэзідэнта, Расія не дабралася да меж Малдовы толькі дзякуючы мужнасці салдат Узброеных сіл Украіны, піша newsmaker.md.
06.05.2023 / 09:10
Мая Санду. Фота: Aurel Obreja / AP
«Расія хоча аднавіць Савецкі Саюз, яны хочуць вярнуцца ў былыя часы. Мы не хочам гэтага. Мы хочам быць часткай дэмакратычнага свету», — адзначыла Санду.
Прэзідэнт таксама заявіла, што, нягледзячы на прынятыя спробы, Расіі не ўдалося дэстабілізаваць сітуацыю ў Малдове.
«Расія заўсёды спрабавала кантраляваць Малдову. Калі яны ўбачылі, што больш не могуць шантажаваць нас газам, то пайшлі на іншыя меры. Скарыстаўшыся сацыяльнымі цяжкасцямі, яны пайшлі на вулічныя пратэсты, але і з гэтым не справіліся», — адзначыла Мая Санду.
Прэзідэнт таксама адказала на пытанне, ці засталася б яна ў Малдове, побач з народам, у выпадку ўварвання Расіі.
«Так, вядома. Я б засталася», — заявіла Санду.
Чытайце таксама:
Малдова пазбаўляецца ад расійскага газу: пастаўляць газ ёй плануе грэчаская кампанія
Мая Санду: Расія хоча выкарыстоўваць Малдову гэтак жа, як і Беларусь