У Мінску надрукавалі «Біблію Скарыны»

Выдавецтва «Тэхналогія» ў Дзень друку прэзентуе ўнікальнае выданне — «Біблію Францыска Скарыны». 500-гадовая кніга ўпершыню паўстае перад чытачом пад адной вокладкай.

06.05.2023 / 08:53

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от "Тэхналогія" выдавецтва Мiнск (@technalohija.publisher)

Укладальнік Алесь Бразгуноў падрыхтаваў тэксты ў сучаснай графічнай адаптацыі, узнавіў прадмовы і пасляслоўі асветніка, паведамляе выдавецтва.

Гэтае шыкоўнае выданне будзе цудоўныя падарункам для гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў і ўсіх аматараў кніг!

У кнізе пададзены поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517—1525 гг. у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову з нумарацыяй біблейных вершаў, з паказаннем памылак друку, з пазначэннем асноўных разыходжанняў з царкоўнаславянскім і лацінскім перакладамі. У дадатках змешчаны выяўленыя ў «Малой падарожнай кніжцы» (1522) і «Апостале» (1525) фрагменты з іншых кніг Бібліі, выданне якіх Ф. Скарынам не пацверджана.

Цана выдання — 280 рублёў.

Чытайце таксама:

Парку гісторыі «Сула» падораць экзэмпляр рэдкай кнігі

«Gutenberg Publisher будзе не проста выдавецтвам, а і інтэлектуальнай прасторай». Стваральніца беларускага выдавецтва за мяжой — пра працу, грошы, надзеі і перспектывы

Музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні запрашае на Ноч музеяў

Nashaniva.com