71-гадовага пенсіянера Васіля Дземідовіча асудзілі яшчэ да 2,5 года калоніі

У судзе Савецкага раёна Гомеля 2 мая быў вынесены чарговы прысуд 71-гадоваму пенсіянеру з Нясвіжа Васілю Дземідовічу, піша «Вясна».

06.05.2023 / 00:56

Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў пенсіянера вінаватым паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі) і прызначыў два з паловай гады калоніі са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.

Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 4 930 рублёў. 

Палітвязня ўжо чатыры разы судзілі за рэпосты і каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі».

А 5 мая ў Пухавіцкім раённым судзе над Дземідовічам пачаўся ўжо пяты суд — яго абвінавачваюць зноў па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

70-гадоваму мужчыну пагражае да 15 гадоў за каментары. Распавядаем пра самага пажылога «тэрарыста» з Беларусі

З'явілася інфармацыі пра затрыманні ў Баранавічах

Пачаўся суд над гродзенскім вэб-дызайнерам Глебам Койпішам. Яго судзяць у Мазыры

Nashaniva.com