Прэзідэнт Чэхіі падарыў Зяленскаму пісталет

Пэтр Павэл падарыў Уладзіміру Зяленскаму самазарадны пісталет CZ 75. Пра гэта чэшскі лідар напісаў у сябе ў твітары.

05.05.2023 / 14:16

«Наша зброя дапамагала Украіне ў яе нязломнай барацьбе з самага пачатку. У знак павагі да іх гераізму я падарыў Уладзіміру Зяленскаму легендарны СZ75, серыі 75».

V únoru 2022 tvrdě narazilo na nezlomnost lidu. Od začátku jim v boji pomáhají i české zbraně. Na znamení respektu k hrdinství jsem @ZelenskyyUa předal legendární CZ 75 sériového čísla 22. Edice Řád Bílého lva vystihuje odvahu, se kterou stojí v čele svého národa. pic.twitter.com/uzft38ETOT

— Petr Pavel (@prezidentpavel) May 5, 2023

На мінулым тыдні Зяленскі расказаў, што ў яго ёсць пісталет на надзвычайны выпадак

«Уяўляеш сабе, прэзідэнт Украіны — у палоне ў расіян? Гэта ганьба!» — сказаў Зяленскі.

Меркаванне, што пісталет патрэбны для самагубства ў крытычнай сітуацыі, прэзідэнт Украіны адпрэчыў: «Страляць у сябе? Не! Адстрэльвацца — так», — сказаў ён.

Nashaniva.com