У Фларыдзе два казлы пачалі бойку. На іх выклікалі паліцыю і пасадзілі ў турму

Дзіўная сцэна разыгралася 30 красавіка ў горадзе Палатка амерыканскага штата Фларыда. У паліцыю паступіў выклік ад мясцовых жыхароў з пазнакай «працяглая бойка». А на месцы высветлілася, што парушальнікі — два казлы.

04.05.2023 / 18:11

З-за агрэсіўных паводзін паліцыянты ўзялі абедзвюх жывёлін пад варту, хаця нават шэрыф не мог утрымацца ад жартаў з гэтай нагоды.

Уладальніка жывёл знайшлі цягам сутак, аднак увесь час мясцовыя жыхары прапаноўвалі ўнесці заклад, каб казлоў адпусцілі на волю.

Чытайце таксама: 

Рысь на трасе: як звяры трапляюць у пастку на дарогах

На Met Gala зоркай стаў звычайны прусак

Павярталіся з выраю вялікія арляцы. Але не ва ўсіх гэтых рэдкіх у нас птушак усё добра

Nashaniva.com