Сёння ноччу ў Расіі гарэлі два заводы нафтапрадуктаў
Здарэнні адбыліся ў Растоўскай вобласці і Краснадарскім краі.
04.05.2023 / 07:42
Фота: Украінская праўда
Адно з узгаранняў адбылося ў раёне вёскі Кісялёўка на Навашахцінскім заводзе нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласці;
«У канструкцыі міжцэхавай эстакады завода ўрэзаўся беспілотны лятальны апарат, пасля чаго ён выбухнуў. Агонь, які ўзнік у выніку выбуху, быў адразу патушаны. Пажарныя да тушэння ўзгарання не прыцягваліся, гарэнне было ліквідаванае сіламі службаў прадпрыемства», — паведаміў губернатар Васіль Голубеў.
Па яго словах, ахвяр і пацярпелых няма, шкода збудаванням нанесеная нязначная.
Таксама ў ноч на 4 мая гарэў рэзервуар з нафтапрадуктамі на Ільскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Краснадарскім краі. Губернатар Веніямін Кандрацьеў паведаміў, што плошча пажару склала 400 кв. м, афіцыйную прычыну ўзгарання рэгіянальныя ўлады не называлі. Крыніца ТАСС у экстранных службах распавяла, што пажар адбыўся пасля атакі беспілотніка. Узгаранне ўжо ліквідаванае.
Чытайце таксама:
Беспілотнік атакаваў рэзервуар з палівам у Краснадарскім краі Расіі
У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы
Уначы расіяне атакавалі «Шахедамі» Украіну. Большасць дронаў збілі