Зараз у Гомелі толькі беларускамоўныя квіткі

Зараз у Гомелі будуць толькі беларускамоўныя квіткі, пра гэта паведаміў у фэйсбуку грамадскі актывіст Ігар Случак.

03.05.2023 / 14:44

«Варта зазначыць, што большасць з іх заўжды была па-беларуску, але заставаліся яшчэ адрыўныя ў аўтобусах.

Зваротамі вырашылі і гэту праблему, плюс абнавілі дызайн аўтобусных, што прадаюцца непасрэдна кіроўцам або ў шапіках», — напісаў Ігар Случак.

Nashaniva.com