У Мінску міліцыя закрыла порнастудыю

Міліцыянеры затрымалі 40-гадовую жыхарку Пінска, якая, паводле іх, здымала і распаўсюджвала порна.

03.05.2023 / 10:21

Пры ператрусе выявілі кампутарную тэхніку, фота і відэаапаратуру, адпаведныя дэкарацыі і рэквізіт. Скрын відэа

У верасні 2022 года жанчына арганізавала ў сябе дома студыю, дзе здымала і вырабляла ролікі інтымнага характару. Пры ператрусе выявілі кампутарную тэхніку, фота і відэаапаратуру, адпаведныя дэкарацыі і рэквізіт, паведамляе МУС.

Для распаўсюджвання кантэнту жанчына стварыла закрыты тэлеграм-канал з платнай падпіскай. Цана за доступ вар'іравалася ад 25 да 70 рублёў.

Распачата крымінальная справа за выраб і распаўсюд парнаграфіі. Жанчыне пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Nashaniva.com