У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы
Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Бранскай вобласці Расіі падарвалі чыгуначнае палатно на лініі Бранск—Карачаў, у выніку чаго сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі.
02.05.2023 / 20:50
Як паведамляецца, невядомыя зладзілі падрыў чыгункі, па якой ішоў грузавы састаў. Вагоны перакуліліся. На месца едуць экстранныя службы.
Пазней з'явілася інфармацыя, што дыверсія адбылася на ўчастку Снежацьская — Белыя Берагі ў ваколіцах Бранска. Сышлі з рэек каля 20 вагонаў, але загарання гэтым разам не адбылося. Па сведчаннях відавочцаў, перад здарэннем, дакладны час якога 19:47, былі чутныя некалькі выбухаў.
Пацярпелых, як запэўнівае Расійская чыгунка, няма.
Чытайце таксама:
У Бранскай вобласці цягнік пусцілі пад адхон. Выглядае, што згарэў беларускі цеплавоз