«Абстаноўка вакол Беларусі складаная». Лукашэнка сабраў сілавікоў, каб абмеркаваць, як спыніць дыверсантаў

Сёння Аляксандр Лукашэнка чарговы раз сабраў нараду сілавога блока. Яна адбываецца, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, пад грыфам «абсалютна сакрэтна», але некалькі цытат яны прыводзяць.

02.05.2023 / 11:45

 

 «Адкласці нараду мы не маглі: абставіны нас прымушаюць рэагаваць на тую сітуацыю, якая складваецца. Таму было

даручана ўраду, сілавому блоку падрыхтаваць сурʼёзныя мерапрыемствы на мяжы з мэтай недапушчэння на тэрыторыю Беларусі рознага роду дыверсантаў. Апошнім часам такія выпадкі пачасціліся.

Таму я хацеў бы пачуць вычарпальныя прапановы па супрацьдзеянні», — сказаў Лукашэнка.

На нарадзе будуць справаздачыцца старшыня КДБ, міністр унутраных спраў і старшыня Пагранкамітэта.

Паводле старшыні Камітэта дзяржбяспекі Івана Церцеля, на падставе «даных, якія паступаюць па лініі разведкі і іншых падраздзяленняў»,

«прагназуецца значнае абвастрэнне аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі».

Яшчэ ў пятніцу Лукашэнка на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці заспакойваў, што беларусам баяцца няма чаго.

«Супакойцеся, працуйце спакойна. Ніхто на нас нападаць не збіраецца. У тым ліку ўкраінцы. Ды і заходнікі, з якімі я сустракаюся, яны мне кажуць: «Аляксандр Рыгоравіч, спадар прэзідэнт, да вас ні ўкраінцы, ні палякі не збіраюцца». Можа, і не збіраюцца. Але нам трэба быць гатовымі да ўсяго», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

У Бранскай вобласці цягнік пусцілі пад адхон, згарэў беларускі цеплавоз

Ролю «найлепшых людзей горада» на сустрэчы з Лукашэнкам у Ветцы выконваў прафсаюзны актыў

Лукашэнка прыехаў на поле на паліраваным ГАЗіку ў суправаджэнні ахоўніка з аўтаматам

Nashaniva.com