У Ленінградскай вобласці падарвалі апору ЛЭП

На тэрыторыі Сусанінскага паселішча ў Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці падарвалі апору лініі электраперадачы, паведаміў кіраўнік вобласці Аляксандр Драздзенка. На іншай апоры ЛЭП, паводле яго слоў, была знойдзеная яшчэ адна выбуховая прылада. Яе размінавалі.

01.05.2023 / 10:38

 Фота: drozdenko_au_lo / Telegram

У выніку падрыву апоры электразабеспячэнне населеных пунктаў не парушанае — сетка пераключылася ў аўтаматычным рэжыме, паведаміў Драздзенка.

Ён заклікаў жыхароў «быць пільнымі, паведамляць у праваахоўныя органы аб падазроных асобах і прадметах».

Nashaniva.com